Стаіць калодзеж сіратой нямою,
Ў траве ляжаць падмуркі былых хат
Кароў не гоняць дзеці з вадапою:
Тут спапяліў усё фашысцкі кат.
7 ліпеня а 16-й гадзіне ў мемарыяльным комплексе «Шавулічы» адбыўся жалобны мітынг-рэквіем з нагоды 70-й гадавіны знішчэння вёскі Шавулічы і яе жыхароў.
Менавіта гэтым днём на Івана Купалу ў 1943 годзе фашысты забілі 366 жыхароў Шавуліч, з якіх было 120 дзяцей. Знікшая ў вогнішчы вёска не адрадзілася. Цяпер тут памятнае месца, дзе штогод збіраюцца нашчадкі загінуўшых, жыхары Ваўкавыскага раёну, прадстаўнікі працоўных калектываў і мясцовыя ўлады. На абеліскі ўскаладаюцца кветкі, загінуўшых памінаюць. Гісторыю знішчэння вёскі можна прачытаць тут.
У гэтым годзе быў абноўлены абеліск — усталяваны гранітныя пліты з імёнамі загінуўшых, высаджаны маладыя дрэвы.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия