У інтэрнэце распачаў працу партал, які дапаможа вам напісаць скаргу на любога беларускага бюракрата ці дзяржаўную ўстанову.
Праект існуе ўжо амаль год, але першыя кампаніі стартавалі толькі на пачатку 2014 года, кажа адзін са стваральнікаў Zvarot.by Уладзімір Махнач.
Ідэя Zvarot.by наступная: тэксты зваротаў накіроўваюцца адразу да канкрэтнага чыноўніка на ягоную электронную скрыню. На такія лісты ён абавязаны адказваць згодна з Законам «Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў». Гэткім чынам, хочацца яму ці не, але чыноўнік будзе адказваць на ваш ліст.
Цяпер на сайце рэалізуюцца кампаніі для празрыстасці бюджэтаў ВНУ. У планах: кампанія ўшанавання памяці Рыгора Барадуліна і ўключэння ў каталог «Белпошты» некалькіх рэгіянальных газет.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия