Выйшла ў свет кніга беларускага навукоўцы кандыдата гістарычных навку, дацэнта катэдры філасофіі і культуралогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Вольгі Папко «Шляхта Ваўкавыскага павета ў XIХ – пачатку ХХ стст.: гісторыка-генеалагічнае даследванне».
Гэта кніга пра гісторыю прававога і маёмаснага стану шляхецкага саслоўя Ваўкавыскага павета. На падставе шырокага кола крыніц даследуюцца вехі гісторыі прывіліяванага саслоўя рэгіёна, гаспадарчая дзейнасць, кар’ера, этнічная самасвядомасць, адукацыя, культура, спосабы правядзення вольнага часу. На падставе дакументаў, выяўленых у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Гародні, аўтарка склала спіс шляхецкіх родаў Ваўкавыскага павета. Падрабязна даследаваны роды Біспінгаў, Быхаўцаў, Дзяконскіх, Тарасовічаў, Талочкаў.
Пададзены генеалагічныя табліцы некаторых родаў павета, на 18 старонках уклейкі змешчаны шматлікія старажытныя і сучасныя здымкі сядзіб, партрэты прадстаўнікоў шляхецкіх родаў. Большасць здымкаў друкуецца ўпершыню.
364-старонкавая кніга выйшла ў выдавецтве Віктара Хурсіка накладам 150 асобнікаў. Кошт 78 000 руб.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия