Па інфармацыі Таварыства аховы птушак Польшчы (OTOP) і турэцкай інтернэт-крыніцы Kusbank, 14 сакавіка на турэцка-сірыйскай мяжы на працягу некалькіх гадзін назіралася прыкладна 20 000 белых буслоў. Вопыт папярэдніх гадоў сведчыць пра тое, што птушкам патрабуецца 5-10 дзён, каб даляцець да Польшчы і да Беларусі. 

Таму на выхадных можна будзе дакладна назіраць іх актыўны прылёт. Увогуле, белыя буслы з нашай краіны зімуюць у Паўднёвай Афрыцы, і іх маршрут як раз праходзіць праз Малую Азію.

Источник