Гадзіна Зямлі (ангел. Earth Hour) — штогадовая міжнародная падзея, якая праводзіцца Сусьветным фондам дзікай прыроды. Праводзіцца ў апошнюю суботу сакавіка і заклікае гаспадаркі і камерцыйныя ўстановы адключыць сьвятло і электрычныя прылады на адну гадзіну, каб стымуляваць цікавасьць да неабходнасьці процідзейнічаць зьмене клімату. Упершыню гэта мерапрыемства было арганізавана Сусьветным Фондам Дзікай Прыроды ў аўстралійскім Сіднэі сумесна з выданьнем The Sydney Morning Herald у сакавіку 2007 года, але атрымала сусьветную падтрымку толькі праз год. Тады ў ёй прынялі ўдзел больш за 50 мільёнаў чалавек у больш чым 270 гарадох 35 краін сьвету. У 2009 годзе колькасьць краін-удзельніц дасягнула 88, гарадоў — больш за 1,4 тысячы, у 2010 годзе — 600 гарадоў са 107 дзяржаў, што стала рэкордам ў параўнаньні з дзвюма папярэднімі Гадзінамі.
Наступная Гадзіна Зямлі адбудзецца ў суботу 26 сакавіка 2011 года а 20:30 па мясцоваму часу.
Ідэалагічныя працаўнікі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў на чале з аддзелам ідэалёгіі райвыканкама пры жаданьні ў застаўшыяся 3 дні могуць змабілізаваць ды заахвоціць навучальныя ўстановы, прадпрыемствы, арганізацыі ды простых грамадзян далучыцца да акцыі пад эгідай Дырэктывы № 3 ад 14 чэрвеня 2007 г. «Эканомія і ашчаднасьць — галоўныя фактары эканамічнай бясьпекі дзяржавы».
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия