Як паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры органамі пракуратуры Рэспублікі Беларусь у ходзе ажыццяўлення пракурорскага нагляду за выкананнем патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» прааналізавана выкананне заканадаўства аб рацыянальным выкарыстанні паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, захаванасці ўласнасці арганізацыямі аграпрамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў, у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, транспарту і камунікацый.
Устаноўлена, што чыноўнікі на месцах паўсюдна сабатуюць дырэктыву. Па фактах выяўленых парушэнняў заканадаўства ў вышэйзгаданых сферах ў 2010 годзе пракурорамі ўнесена 718 прадстаўленняў аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў, у тым ліку ў рэспубліканскія органы і дзяржаўныя ўстановы, вынесена 919 прадпісанняў.
565 службовых асоб афіцыйна папярэджаны аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства, 2501 асоба па патрабаванням пракурораў прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці, 219 — да адміністрацыйнай.
7275 фізічных і юрыдычных асоб пакрылі прычыненую парушэннямі шкоду ў суме больш за 10 млрд. рублёў, у інтарэсах дзяржавы і дзяржаўных прадпрыемстваў у агульныя і гаспадарчыя суды прад’яўлены 17071 пазоў на суму 4584 млрд. рублёў, распачаты 4 крымінальныя справы.
Асаблівую ўвагу пытанню выканання патрабаванняў Дырэктывы № 3 органамі пракуратуры надавалася ў перыяд правядзення пасяўных работ і ўборкі ўраджаю.
Пракурорамі выяўленыя неадзінкавасці факты, калі ў прыёмных пунктах абгрунтавана не прымалі збожжа з-за яго падвышанай вільготнасці, забруджанасці шкоднымі прымешкамі або заражанасці шкоднікамі, з прычыны чаго гаспадаркі неслі дадатковыя выдаткі на перавозку.
Так, пракурорам Ваўкавыскага раёна ст.саветнікам юстыцыі Благуном Г.І. на падставе інфармацыі, што паступіла аб вяртанні сельгаспрадпрыемствам няякаснага збожжа, вынесены прадпісанні кіраўнікам шэрагу прадпрыемстваў з патрабаваннем прыняць меры па кампенсацыі ўрону, нанесенага залішнімі транспартнымі выдаткамі. Вынесеныя прадпісанні выкананы, 6 службовых асоб прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці на суму 534 тыс. рублёў, 2 — да дысцыплінарнай адказнасці.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия