Учора ў імгненне змянілася жыццё сотняў, тысяч людзей.
Тых, хто апынуліся ў той момант у метро, бачылі i адчулі гэты цяжар на сабе.
Яны яшчэ вельмі доўга будуць з уздрыгам ўспамінаць сенняшнія імгненні жыцця. Сёння заўчасна казаць хто вінаваты. Хочацца аднаго — каб праваахоўныя органы хутчэй ўсталявалі вінаватых.
Трымайцеся! Мы з вамі. Шчыра.
У сувязі з трагедыяй, якая адбылася ў мінскім метрапалітэне, у сталіцы серада абвешчана Днём жалобы.
За што зрабілі гэты жах?
Жыццё спынілі Богам дараванае…
Віну ўсіх нас толькі ён асудзіць…
А вы — вы нехрысці, жывёлы дзікія!
Не, вы не людзі!
Хавайцеся, але ж няма хаванак анідзе,
Куды б змаглі цяпер заціхарыцца…
Ні ў чым нявінных загубілі вы людзей,
Ні хлеба болей вам не будзе, ні вадзіцы
Крывя адна…
Самотны плач матулі…
Па што дзіця вы загубілі?
Свет за што яны не ўбачаць?
Не заспявае, хату не збудуе,
Унукаў не падорыць ёй…
Хавайцеся, уцякайце ад такога плачу!
Няма ніякай веры, што змагла б
Вас апраўдаць а ні ў якім свеце
Такое змогуць сёння вам сказаць.
Усе матулі, бацькі, старыкі і дзеці,
Душа заплакала, як тонкая струна.
Мана, ці лямант грошай, дарагіх бляшанак,
За што ў бацькоўскай хаце дзіцячая труна?
Праклён вам усім Матуль і Божае каранне!
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия