“Сапраўды, Чарнобыль зьвязаны ня толькі з вялікай хлусьнёй, але і з наўпроставымі злачынствамі, службовымі злачынствамі. І безумоўна, мы прыйдзем усе да экалягічнага Нюрнбэргу. Гэта непазьбежна ў нашай краіне. Таму што калі не спыніць гэтую безадказнасьць, гэтую кругавую паруку хлусьні на усіх ўзроўнях, на самых высокіх, мы не выратуемся, калі не ад Чарнобыля гэтага, то наступныя такія падзеі будуць непазьбежныя…

Уся нашая гісторыя чамусьці замешаная на ахвярах. Мы правялі індустрыялізацыю, атрымалі адны ахвяры і атручаную зямлю… Мы ў вайну перамаглі: 4 ці 5 нашых людзей за аднаго праціўніка. Мы ўвесь час у ахвярах. І вось цяпер і Чарнобыль – ізноў ахвяры і ахвяры. Дык што ж гэта за такая сыстэмка ў нас, якая патрабуе ад нас увесь час ахвяраў?”

Алесь Адамовіч

26 красавіка 1986 г. а 01.24 па Маскоўскім часе на тэрыторыі былога СССР адбылася самая буйная ў гісторыі атамнай прамысловасьці аварыя ядзернага рэактара на Чарнобыльскай атамнай станцыі, аднесеная да самага высокага 7 ўзроўню небясьпекі па міжнароднай шкале ядзерных падзей. Памылковыя дзеяньні персаналу станцыі прывялі рэактар у стан, не прадугледжаны рэглямантамі, у якім праявіліся яго тэхнічныя недапрацоўкі. Кожны фактар паасобку не мог прывесьці да аварыі. Іх супадзеньне было, з аднаго боку, выпадковым, з другога, заканамерным, у тым сэнсе, што рана ці позна гэта ўсё роўна павінна было здарыцца. Занадта ўжо нядбайным было стаўленьне да працэдур бясьпекі на атамнай станцыі і ва ўсіх звёнах савецкай вытворчай сістэмы.

У ноч на 26 красавіка на чацьвёртым энергаблоку станцыі аператары праводзілі эксперымент з мэтай павышэньня бясьпекі рэактара пры аварыйным адключэньні энергасілкаваньня. Але эксперымент пайшоў не так. Магутны выбух разбурыў рэактар. Два чалавекі загінулі адразу, трэці памёр ад апёкаў раніцай.

На даху рэактарнага будынку і машыннай залы ад выбуху пачаўся пажар. Яго патушылі за некалькі гадзін. Але амаль два тыдні разбураны рэактар выкідаў у атмасферу радыеактыўныя рэчывы.

Для памяньшэньня выкіду і прадухіленьня ядзернага выбуху на падпалены рэактар было скінута 5000 тон розных матэрыялаў (пясок, гліна, сьвінец, даламіт, карбід бора). Спрабавалі астуджаць рэактар зьнізу, пабудаваўшы пад зямлёй тунэль. У выніку вакол рэактара былі збудаваны магутныя бетонныя муры, якія накрылі стальным дахам. Будаўніцтва «саркафага» працягвалася 7 месяцаў, і было скончана да сярэдзіны лістапада.

Пажарныя і супрацоўнікі, якія знаходзіліся ўначы 26 красавіка на станцыі — прыкладна 400 чалавек атрымалі вельмі вялікія дозы апраменьвання. 237 чалавек адразу былі зьмешчаныя ў лячэбныя ўстановы з дыягназам «вострая прамянёвая хвароба». На працягу сутак іх разьмясьцілі ў абласных лякарнях і спецыялізаваных цэнтрах. Дыягназ пацьвердзіўся ў 134 пацярпелых. 106 чалавек пасля лячэньня паправіліся, 28 урачам выратаваць не ўдалося.

У насельніцтва ні аднаго выпадку вострай прамянёвай хваробы не было. Пытаньне аб абароне 50000 горада атамшчыкаў — Прыпяці ўстала адразу, як толькі сталі ясныя маштабы аварыі. На другія суткі ўсіх жыхароў арганізавана вывезьлі ў бясьпечныя раёны.

Да ўдзелу ў ліквідацыі аварыі першапачаткова былі прыцягнутыя 350 тысяч чалавек. Зь іх каля 240 тысяч працавалі побач з аварыйным рэактарам і ў 30-км зоне.

Праз 20 гадзін пасьля аварыі з горада Прыпяць было эвакуіравана каля 50 тыс. жыхароў. У наступны перыяд у 1986 годзе з сельскіх населеных пунктаў у радыусе 30 км вакол станцыі, было эвакуявана яшчэ каля 70 тыс. чалавек. Адсяленьне працягвалася да сярэдзіны 90-х гадоў. Усяго было пераселена больш за 300 тыс. чалавек.

У пачатку траўня 1986 года з чарнобыльскай зоны адчужэньня было эвакуявана больш за 65 тыс. сельскагаспадарчых жывёл. З траўня па ліпень было забіта каля 120 тыс. жывёл.

У зоне строгага радыяцыйнага кантролю пражывалі каля 400 тысяч чалавек.
Колькасьць насельніцтва на ўсіх забруджаных тэрыторыях першапачаткова складала каля 7 млн. чалавек.

Рашэньні па ёднай прафілактыцы і эвакуацыі ў іншых населеных пунктах былі запозьненымі і таму менш эфектыўнымі. Усяго да канца 1986 года з 30-км зоны і з некаторых населеных пунктаў за яе межамі было эвакуявана больш за 116 тысяч чалавек.

На станцыі і ў населеных пунктах 30-км зоны былі арганізаваны кантроль забруджваньня людзей, памыўка і замена адзеньня, раздача медыцынскіх прэпаратаў і г.д.

Раён аварыі быў ачэплены. Праз некалькі дзён была арганізавана 30-км зона адчужэньня з прапускным рэжымам. У наступным ў зону адчужэньня былі ўключаныя найбольш забруджаныя раёны Беларусі, Расеі і Украіны, і ўсталявана практычна поўная забарона на ўсе віды гаспадарчай дзейнасьці.

Да лета сталі абмяжоўваць спажываньне забруджаных харчовых прадуктаў, праводзіць мерапрыемствы ў аграрным сектары і дэзактываваць населеныя пункты. Праз 1,5 месяцы пачалося абследаваньне дзяцей для выяўленьня паталогіі шчытападобнай залозы, а ў далейшым маштабны скрынінг усяго насельніцтва.

Горш за ўсё ішлі справы з інфармаваньнем насельніцтва. Жыхарам Прыпяці афіцыйна паведамілі аб аварыі толькі праз суткі, астатняму насельніцтву праз тры дні. Пры гэтым не паведамлялася, дзе і якія неабходныя ахоўныя меры. Інфармацыя ў такім аб’ёме не магла згуляць ролю ахоўнага фактару. Выбухі, які разбурыў корпус рэактара 4-га блока Чарнобыльскай АЭС, і ўзнікшы за імі пажар, які доўжыўся 10 дзён, прывялі да значнага выкіду радыеактыўных матэрыялаў у навакольнае асяроддзе. Практычна ўся тэрыторыя паўночнага паўшар’я ў той ці іншай ступені апынулася забруджанай аварыйнымі радыенуклідамі.

Міжнародная адзнака наступстваў Чарнобыльскай аварыі

Больш як 200 тысяч квадратных кіламетраў еўрапейскай тэрыторыі «забруджаны» цэзіем-137 вышэй 37 кБк*м-2. Каля 70 адсоткаў гэтых тэрыторый знаходзіцца ў трох найбольш пацярпелых краінах: Беларусі, Расеі і Украіне.

Многія радыёнукліды ўжо распаліся. Выпадзеньне радыеактыўных ізатопаў ёду выклікала вялікія праблемы ў першыя тыдні пасьля аварыі. Цяпер і ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі 137Cs па-ранейшаму будзе мець найбольшае радыялагічнае значэньне, а наступным па важнасьці ізатопам будзе 90Sr. У больш доўгатэрміновай перспектыве (ад сотняў да тысяч гадоў) застануцца толькі ізатопы плутонію і амерыцыя-241, хоць іх узроўні актыўнасьці невялікія.

У цяперашні час зьмест 137Cs у сельскагаспадарчых прадуктах, як правіла, ніжэй нарматываў. Аднак, на некаторых тэрыторыях з высокім узроўнем выпадзеньня радыенуклідаў (часткі Гомельскай і Магілёўскай абласьцей у Беларусі і Бранскай вобласьці ў Расеі) або з беднымі арганічнымі глебамі (Жытомірская і Ровенская вобласьці ва Ўкраіне) малако ўсё яшчэ можа ўтрымліваць 137Cs вышэй нарматываў. На гэтых тэрыторыях па-ранейшаму патрабуецца рэабілітацыя.

Зьмест 137Cs значна вышэй у прыродных асяроддзях у параўнаньні з сельскагаспадарчымі. Самыя высокія ўзроўні застаюцца ў грыбах, ягадах, дзічыне і ў мясе паўночных аленяў.

Дзеці, якія спажывалі вясной 1986 г. мясцовае малако з радыеактыўным ёдам, атрымалі высокія дозы ў шчытападобнай залозе. З пачатку 1990-х гг. сярод іх назіралася рэзкае павелічэньне захворваньня на рак шчытападобнай залозы. Гэтае падвышанае захворваньне на рак шчытападобнай залозы асоб, якія атрымалі высокія дозы яе апраменьваньня ў дзіцячым і падлеткавым узросьце, захоўваецца да гэтага часу.

Акрамя таго, у 1990-х гг. было адзначана некаторае пачашчэньне захворваньня лейкеміяй ў найбольш апрамененых работнікаў. З гадамі ў ліквідатараў расьце захворваньне і іншымі хваробамі, але навуковыя даследаваньні не знаходзяць сувязі іх з мінулым апрамяненьнем.

Пасьля чарнобыльскай аварыі ў насельніцтва былі выяўленыя псіхалагічныя сімптомы стрэсу, дэпрэсіі, турботы і незвычайныя фізічныя сімптомы. У цэлым, сацыяльная абстаноўка часоў аварыі абцяжарвае разуменьне дадзеных з-за падзей, якія рушылі за аварыяй (разбурэньне эканомікі, зьмяненьне грамадскага асяроддзя), а таксама мноства стрэсаў і спецыфічных спосабаў барацьбы з цяжкасьцямі.

Даведка:

Чарнобыльская АЭС разьмешчана ва ўсходняй частцы беларуска-ўкраінскага Палесься, на беразе р. Прыпяць, якая ўпадае ў Дняпро, у 110 км на поўнач ад Кіева, у 20 км ад паўднёвай мяжы Беларусі, у 140-150 км ад мяжы з Расейскай Федэрацыяй. Будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС было пачата ў 1970 годзе. Адначасова будаваўся новы горад энергетыкаў — Прыпяць, у трох кіламетрах ад станцыі. На станцыі ўстаноўлены рэактары тыпу РБМК-1000 (Рэактар Вялікай Магутнасьці Канальнага Тыпу) з праектнай электрычнай магутнасьцю 1000 МВт (э) і цеплавой магутнасьцю 3200 МВт (т). Першы блок АЭС быў уведзены ў дзеяньне ў верасьні 1977 года, другі — у студзені 1979 г., трэці і чацвёрты — у студзені 1981 і 1983 гг. У 1,5 км на паўднёвы ўсход ад пляцоўкі з чатырма блокамі ў 1981 г. было пачата будаўніцтва яшчэ двух энергаблокаў з такімі ж рэактарамі (трэцяя чарга АЭС).

Кожная чарга ЧАЭС складаецца з двух энергаблокаў, якія маюць агульныя сістэмы спецвадачысткі і дапаможныя збудаваньні на прамысловай пляцоўцы, у склад якіх уваходзяць: сховішча вадкіх і цьвёрдых радыеактыўных адходаў; адкрытыя размеркавальныя прылады; газавая гаспадарка; рэзервовыя дызель-генератарныя электрастанцыі; гідратэхнічныя і іншыя будынкі.

На паўднёва-ўсход ад пляцоўкі АЭС непасрэдна ў даліне р. Прыпяць пабудаваны наліўны сажалка-ахаладжальнік плошчай 22 км?, які забясьпечваў астуджэньне кандэнсатараў турбін і іншых цеплаабменнікаў першых чатырох энергаблокаў.

25 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай станцыі працавалі ўсе чатыры энергаблока першай і другой чэргаў і зьвязаныя з іх нармальнай эксплуатацыяй дапаможныя сістэмы і аб’екты прамысловай пляцоўкі.