Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 3 красавіка неспадзявана адышоў у жыццё вечнае кс. канонік Алег Дуль, пробашч парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску і дзекан дэканату Ваўкавыск.

Інфармацыя пра пахаванне будзе дададзена пазней. Днём раней, 2 красавіка, памёр бацька святара Станіслаў Дуль.

Кс. Алег нарадзіўся ў 1973 г. у в. Падгалішкі (парафія Забалаць). У 1997 г. скончыў ВДС у Гродне. У 1999 г. атрымаў святарскае пасвечанне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.

З 1999 па 2000 гг. служыў вікарыем у Забалаці, адначасова абслугоўваў парафіі ў Начы, Доцішках і Осава. З 2000 г. распачаў святарскую паслугу ў якасці пробашча ў парафіі ў Начы.

З 2007 года быў пробашчам парафіі св. Станіслава Косткі і дзеканам дэканату Ваўкавыск.