Мецэнат Павел Бераговіч выкупіў у прыватніка-антыквара сэт беларускіх купюр 1993 года, якія так і не трапілі ў абарачэнне. Як мецэнат паведаміў «Нашай Ніве», ён мае намер размясціць іх у экспазіцыі будучага музея ў Падароску (Гарадзенская вобласць), дзе ён выкупіў былую шляхецкую сядзібу.

Сэт каштаваў мецэнату 315 000 расійскіх рублёў (гэта прыкладна 10 500 беларускіх).

Павел Бераговіч — вядомы фундатар беларускага мастацтва і літаратуры, паведамляе Наша Ніва.