Ў рэдакцыі газеты «Гарадзенская праўда» даўно функцыянуе «гарачая лінія», куды можна даслаць СМС ці патэлефанаваць на нумары АТС і выказаць скаргі, прапановы і пажаданьні, якія будуць апублікаваны ў газеце. Такая ж лінія з нядаўніх пор існуе і ў раёнцы. Дык вось, у сёньняшнім нумары «ГП» апублікавана пытаньне, якое тычыцца прэміяльных настаўнікаў Ваўкавыскай музычнай школы:
У музычнай школе ў Ваўкавыску настаўнікаў пазбаўляюць прэміі,
калі бацькі не своечасова аплацілі. Ні ў адным горадзе такога няма».
Прыкладна гады 2 таму аплата за вучобу ўносілася да 15-га кожнага месяца. Бацькі вучняў не заўсёды пасьпявалі да гэтага тэрміна, таму тэрмін аплаты перанесьлі да 25-га кожнага месяца. Чуткі пра тое, што настаўнікам пагражалі пазбаўленьнем прэміяльных за няўчасную аплату вучобы бацьками вучняў, хадзілі даўно. Дадзены зварот у «ГП», напэўна, пацьвярджае, што гэта ўжо не чуткі, а рэальнае становішча рэчаў. Паглядзім, што адкажа Ваўкавыскі аддзел культуры рэдакцыі «ГП» у найблізкіх нумарах.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия