Напярэдадні перамоваў са Святланай Ціханоўскай паўночныя краіны пацвердзілі падтрымку «Міжнароднага гуманітарнага фонду» дапамогі беларускім палітвязням, піша Салідарнасць.
У прыватнасці, міністр замежных справаў Даніі Ларсам Расмусен адзначыў: Данія выдаткуе ў 2024 годзе 5 мільёнаў дацкіх кронаў для фонду.
Святлана Ціханоўская падзякавала Даніі і ўсім паўночным краінам за салідарнасць і падтрымку.
– Сёння тысячы людзей знаходзяцца за кратамі, тысячы рэпрэсаваных і іх сем’яў патрабуюць дапамогі, рэабілітацыі і лекавання. Вашая салідарнасць дае надзею, энергію, а галоўнае – упэўненасць, што мы не застанемся сам-насам са сваёй бядой. Дзякуй, – цытуе лідарку дэмсіл яе прэс-служба.
Раней Міжнародны гуманітарны фонд падтрымалі Нарвегія і Швецыя. За гэты год удалося сабраць больш за 2 млн еўра ў падтрымку фонду.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия