27 кастрычніка ў Свіслачы адбылася штогадовая акцыя ўшанаваньня паўстанцаў 1863 году.

 

У День памяці адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак на магіле Віктара Каліноўскага. Святар Беларускай грэка-каталіцкай царквы Андрэй Крот адслужыў на яго магіле паніхіду.

Затым удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да помнікаў героям паўстання Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту, наведалі вёску Якушоўка, дзе захаваліся парэшткі падмуркаў сядзібы Каліноўскіх. З прамовай да прыстуных звярнуліся старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намеснік старшыні Партыі БНФ, экс-кандыдат у Прэзыдэнты Рыгор Кастусёў, грамадзкія актывісты Арына Лісецкая – сябра ПАГА «Рух «За Свабоду», Вадзім Саранчукоў – кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі БНФ, Міхась Пашкевіч – актывіст кампаніі «Гавары праўду», Гарадзенскі актывіст Эдвард Дмухоўскі, былы палітвязень Сяргей Каваленка і іншыя.

Увесь час за ўдзельнікамі акцыі вялося назіранне – людзі ў цывільным суправаджалі іх пешшу і на аўто, вялася фота і відэаздымка.

Перад ад’ездам ў Якушоўку быў затрыманы актывіст ПАГА «Рух «За Свабоду», сябра партыі БНФ Вітольд Ашурак, які прысутнічаў на мерапрыемствы з бел-чырвона-белым сцягам на флагштоку. Пасля мерапрыемстваў у вёсцы Раманаўцы дарогу перагарадзілі машыны супрацоўнікаў ДАІ і міліцыі.

Былі затрыманыя Алесь Крот і грамадзянка Расеі Станіслава Гусакова. Яны знаходзяцца ў Свіслацкім РАУС.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

.

Мерапрыемства было падтрымана кампаніяй «Год Каліноўскага».

Здымкі: Vladus

Здымкі ахоўваюцца аўтарскім правам, пры выкарыстаніі на іншых сайтах мы патрабуем актыўнай сапылкі на гэты сайт.