Ратавальнікі павесілі на сцяне побач з фота Аляксандра Лукашэнкі партрэт свайго міністра Вадзіма Сіняўскага. Гэта можна пабачыць на здымку з "патрыятычнага" мерапрыемства, якое правяло Мінскае абласное ўпраўленне МНС. Адзін з ратавальнікаў паказваў падлеткам, як трэба разбіраць і збіраць аўтамат.
У Беларусі чыноўнікі нават і падумаць не могуць, каб павесіць побач з партрэтам Лукашэнкі фота яшчэ кагосьці. А вось некаторыя сілавікі ўжо "эксперыментуюць", піша Еўрарадыё.
Генерал Сіняўскі стаў міністрам па надзвычайных сітуацыях у сакавіку 2021 года. Раней ён кіраваў міліцыяй у Гродзенскай вобласці.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия