С 23 па 25 верасня Свіслач будзе вітаць удзельнікаў і гасцей абласнога экалагічнага фестывалю «Гамоняць пушчы беларускія…», пра гэта паведаміла газеце «Вечерний Гродно» ідэёлаг Свіслацкага райвыканкаму Ірына Адашчык.
Праграма мерапрыемстваў:
23 верасня
Навукова – практычная канферэнцыя “Роля Белавежскай пушчы ў зберажэнні біялагічнай разнастайнасці”
1. 10.00 – 13. 00 – пленарнае пасяджэнне;
2. 14.00 – 17. 00 – секцыя навучэнцаў
14.00
Пасадка алеі ў гонар абласнога экалагічнага фестывалю на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса “Асілак”
15.30
Адкрыццё на тэрыторыі Дабравольская сельскага Савета памятнага знака байцам і камандзірам Чырвонай Арміі, загінуўшым ў час Вялікай Айчыннай вайны за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы на тэрыторыі Белавежскай пушчы”
24 верасня
Маладзёжная экалагічная акцыя “Зберагчы і прымножыць”
25 верасня
Урачыстае адкрыццё фестывалю на гарадской плошчы:
11.00 – пляц-канцэрт духавога аркестра Гродзенскага упраўлення МНС;
11.30 – шэсце ў парк.
Мерапрыемствы ў гарадскім парку:
12.00 – тэатральная кампазіцыя “Запаведны напеў”
13.00 – “Дрэва творчасці” – выступленне творчых калектываў Гродзеншчыны і Брэстчыны;
13.00 – 17.00 – запрашаюць фестывальныя пляцоўкі:
*“Паляўнічая” – смажанне дзічыны на кастрах, частаванне шурпой;
*“Рыбацкая” – конкурс рыбаловаў, прыгатаванне юшкі;
*“Экалагічная” – фотагалерэя, выставы, музей звяроў, заапарк, лялечны спектакль, “зялёная аптэка”;
*“Кантрактавая ярмарка” – выстава-продаж вырабаў з дрэва. Заключэнне кантрактаў;
*“Вясёлы дворык” – гульнёва-забаўляльныя праграммы: гульні, конкурсы і забавы;
*“Дзіцячая” – дзіцячы кірмаш, лясны карнавал, атракцыёны для дзяцей;
*“Аздараўленчая” – спаборніцтвы і спартыўныя гульні;
*“Гасцінная леснічоўка” – прафессійны конкурс лесарубаў Гродзеншчыны і Брэстчыны;
*“Горад майстроў” – выстава-продаж вырабаў народных майстроў;
*“Пушчанскія падворкі” – народная творчасць Свіслаччыны і Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”.
Вячэрняя праграма на гарадской плошчы:
18.00 – 19.30 – выступленне эстрадна — сімфанічнага аркестра дзяржаўнай установы культуры “Гродзенская абласная філармонія”;
20.00 – 23.00 — канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам эстрадных выканаўцаў. Дыскатэка.
P.S. Ідэёлагі дзе-недзе робяць, у той Свіслачы звяртаюць увагу на экалогію, у Зельве вяртаюць Аненкаўскі кірмаш, варушаць насельніцтва сваіх рэгіёнаў, у Ваўкавыску, нажаль, няма значных культурных ці грамадскіх мерапрыемстваў, толькі афіцыйныя святы ды конкурс мастацкай самадзейнсці. Ці вы лічыце інакш?
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия