Сайт ВАЎКАВЫСКАГА РАЁННАГА ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ «ПАМЯЦЬ» прымае удзел у конкурсе «Будзь у Трэцім!». Давайце падтрымаем нашых землякоў і аддадзім за іх свой голас у інтэрнэт-галасаванні. Старонка галасавання тут.
ВАЎКАВЫСКАЕ РАЁННАЕ ГРАМАДСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ПАМЯЦЬ» – гэта некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, створаная ў жніўні 2007 г.
ВРГА «Памяць» бескарысліва аказвае адрасную гуманітарную дапамогу дзецям, а таксама забяспечвае тэхнічнымі сродкамі і сродкамі рэабілітацыі інвалідаў розных катэгорый.
За час існавання арганізацыі намі аказана дапамога на мільярды бел. рублёў.
Мы наладзілі сяброўскія адносіны са шматлікімі грамадскімі арганізацыямі, як у Беларусі, так і ў Расіі, Даніі, Германіі, ЗША і г.д. Міжнародныя грамадскія арганізацыі па магчымасці дапамагаюць нам у аплаце лячэння цяжкахворых дзяцей у клініках замежных краін. Мы таксама рыхтуем звароты ў краіны Еўразвязу і Расіі для правядзення сумесных праграм дапамогі ў лячэнні і рэабілітацыі, якіх патрабуюць грамадзяне нашай краіны.
У склад членаў нашай арганізацыі ўваходзяць людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Многія з іх гадамі прыкаваныя да пасцелі і ў той жа час яны працуюць у нас за кампутарамі, увесь час знаходзяцца на сувязі ў інтэрнэце, на тэлефоннай сувязі, прымаючы звароты аб дапамозе.
Мы аказваем дапамогу:
інвалідам, ветэранам ВАВ, былым воінамі – інтэрнацыяналістам, грамадзянам пацярпелым ад аварыі на ЧАЭС, ліквідатарам надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, дзецям-інвалідам, сіротам, шматдзетным, няпоўным і апякунскім сем’ям.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия