З 12 студзеня па 1 лютага 2012 года ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” будзе праводзіцца другі (фінальны) тур творчага конкурсу па падтрымцы юных вакалістаў “Звонкая раніца-2”. Мэта конкурса — падтрымка таленавітай моладзі ў рэгіёнах краіны, папулярызацыя творчасці маладых выканаўцаў, развіццё самадзейнай творчасці, дэманстрацыя дасягненняў работы педагогаў рэгіёнаў.
У конкурсе прымаюць удзел юныя вакалісты — вучні 7-10 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў ва ўзросце 13-17 гадоў, якія маюць вакальныя даныя. Сярод удзельнікаў конкурсу й наша зямлячка – 13-цігадовая Вікторыя МІХЕЕВА – вучаніца 8-га «В» класа школы № 7.
Вікторыя наведвае музычную школу па класе фартэпіяна, амаль сем гадоў займаецца вакалам. Да конкурсу рыхтуецца разам з настаўнікам Шапшук Таццянай Іванаўнай.
Тур праводзіцца ў тры этапы.
Па выніках другога тура журы вызначыць пераможцаў.
Прагаласуй за Вікторыю, адправіўшы на нумар 7755 SMS з нумарам 14 і, магчыма, менавіта твой голас дапаможа ёй перамагчы на конкурсе.
УВАГА! Кошт СМС для абанентаў Velcom і МТС — 1900 рублёў, Life:) — 2500 рублёў, Diallog — 600 рублёў. Галасаванне будзе доўжыцца да 24:00 30 студзеня 2012 года.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия