Гарадзенскі праваабаронца з БХК Раман Юргель падаў заявы ў Цэнтральную Выбарчую Камісію і ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Ён просіць правесці праверку па факце парушэння выбарчага заканадаўства і выявіць сапраўдны стан рэчаў, прыводзячы наступныя факты.
З 21.07.2012 па 24.07.2012 на сайце Гарадзенскага аблвыканкама і ў інфармацыі газеты «Гродзенская праўда» (№84 ад 21.07.2012) былі змешчаныя звесткі па Гарадзенскай вобласці пра колькасць пададзеных заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў грамадзянаў па зборы подпісаў выбарцаў у падтрымку асобаў, якія збіраюцца вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. У гэтых звестках паведамлялася колькасць пададзеных заяваў у АВК – 38. З 25 ліпеня на сайце Гарадзенскага аблвыканкама з’явілася іншая інфармацыя пра колькасць пададзеных заяваў – 39. Гэтая неадпаведнасць выклікае недавер да дзейнасці акруговай выбарчай камісіі Ваўкавыскай выбарчай акругі №48. Менавіта на гэтай акрузе з’явілася яшчэ адна пададзеная заява. Мажліва нехта здзейсніў памылку альбо падлог, што ў адпаведнасці з артыкулам 49 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжвае адказнасць.
Раман Юргель таксама просіць па выніках праверкі паведаміць прозвішча прэтэндэнта, ініцыятыўная група якога паўплывала на падазроную змену колькасці пададзеных заяваў.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия