У судзе Маладэчанскага раёну праходзяць суды над удзельнікамі «Маршу недармаедаў», які адбыўся 10 сакавіка.
Як паведамляе БелаПАН, затрыманага ўчора актывіста АГП Дзяніса Красочку аштрафавалі на 50 базавых велічыняў за ўдзел у маршы «недармаедаў».
Такі ж штраф, 50 базавых велічыняў, прысудзілі старшыню Менскай абласной арганізацыі БСДП Алесю Абрамовічу.
Старшыню Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча абвінавацілі ў парушэньні парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Яго засудзілі на 15 сутак. Такі ж тэрмін атрымаў Анатоль Лябедзька, старшыня АГП. Прадстаўніцу беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Вольгу Кавалькову — на 7 сутак.
Адначасова ў судзе ў Маладэчне разглядаюцца справы старшыні АГП Анатоля Лябедзькі і Віталя Рымашэўскага.
Як паведаміла Свабодзе прэс-сакратарка АГП Ганна Красуліна, зь Менску ў Маладэчна прыехалі сын і жонка Анатоля Лябедзькі. Пакуль невядома, які прысуд вынесены старшыню АГП.
Лябедзька, Кавалькова, Губарэвіч і Рымашэўскі былі затрыманыя ў пятніцу вечарам у Маладэчне неўзабаве пасьля акцыі, у якой, паводле розных ацэнак, прыняло ўдзел ад 500 да 750 чалавек. Паводле Губарэвіча, усяго ў Маладэчне ўчора былі затрыманыя 13 чалавек, паведамляе Радыё Свабода.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия