20 студзеня малы зал майвыканкама ў чарговы раз гасцінна сустрэў удзельнікаў інтлектуальнага клуба “Высокі Волак”. 5 каманд паказалі даволі цікавую гульню і засведчылі, што паступова сціраецца мяжа паміж лідэрам і пачынаючым, калі на нейкія пытанні “Благавест” адказвае лепш за “Крэмень”, а “Ріск” наогул у чарговы раз бліснуў недасягальнай для іншых логікай, таксама як і сваёй звыш-эрудыцыяй нешматлікія, але вопытныя “Салагі”. Таксама відавочны значна меншы разрыў паміж камандамі ў “Сваёй гульні”, што даказвае прагрэс усяго клуба. Як трэнер са стажам заяўляю, што кожны чалавек, ад школьніка да пенсіянера, пасля двух год рэгулярных трэніровак будзе мець навыкі на ўзроўні большасці так званых інтэлектуалаў, якіх нам паказываюць у “элітарным” тэлевізійным клубе. Як абурана сказаў капітан “Ріска”, якія там знатакі і якія ім падбіраюць “складаныя” пытанні, калі нават ён адзін бярэ не менш двух за гульню.
Аднак вельмі цяжка прывабіць у наш клуб новых удзельнікаў. Спачатку людзі кажуць: “А нас туды пусцяць?”, а пасля звычайнае “Не, у гэты раз у мяне не атрымаецца”. Ну, тады вы самі сябе пазбаўляеце вялікага задавальнення пабыць у кампаніі вясёлых, эрудыраваных сяброў, якіх штомесяц збірае Галіна Iванаўна Чарапок. Акрамя цікавых пытанняў, наш кіраўнік шчыра павіншавала нас з надыходзячым Новым годам і дала магчымаць капітанам выказаць клубу свае пажаданні.
Што да вынікаў, то “Крэмень”, “Ріск” першынствавалі ў “Сваёй гульні”, пакінуўшы 3-ю пазіцыю “Ньюс-В” і набіраючую добрыя абароты каманду “ПадШФ”. У “Што?Дзе?Калі?” другі раз запар аднолькавую колькасць балаў набралі “Крэмень” і “Ньюс-В”.
Наступныя паседжанні ў Новым годзе!
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия