17 ліcтапада малы зал райвыканкама гасцінна запрасіў да сябе ўдзельнікаў інтэлектуальнага народнага клуба “Высокі Волак”. У чарговы раз Галіна Чарапок падрыхтавала цікавыя пытанні, пазнавальныя задачы, рашэнне якіх дае асалоду адчування асабістай кампетэнтнасці.
Але гэты чарговы вечар быў адметны і цудоўны адразу па некалькіх пазіцыях.
Упершыню за доўгі час пад крылом клуба зышлося 7 каманд і вялікая заслуга ў гэтым святара Аляксандра Богдана. Самаахвярная праца сярод моладзі Ваўкавыска паспрыяла не толькі стварэнню праваслаўнага брацтва, якое аб’яднала, на маю думку, адных з лепшых прадстаўнікоў нашага маладога пакалення. Акрамя рэлігійнага выхавання падлеткі і больш сталыя асобы далучаюцца да культуры міжасабістых зносін, магчымасці атрымаць асалоду ад знаходжання ў групе без кроплі спіртнога (што ў нашы гаротныя часы вялікі нонсэнс). Адным са сродкаў згуртавання і выхавання святар Аляксандр выкарыстаў інтэлектуальныя гульні і з’яўляецца “бацькам” каманды “Благавест”. І вось ужо другая каманда праваслаўнай моладзі спрабуе свае здольнасці, хай яшчэ вельмі неўпэўнена, але вельмі азартна.
Упершыню за некалькі год сабралася ці не ў поўным складзе каманда вэтэранаў нашага руху “ПадШафэ” (заснаваная некалі ваўкавыскімі шахматыстамі). І не толькі сваёй прысутнасцю, але даволі якаснай гульнёй Васіль Новікаў і кампанія далі надзею на адраджэнне гэтага цудоўнага калектыву.
Упершыню ў нас з’явіўся інтэлектуал, які імкнецца жыць паўнавартасным жыццём, развівацца і духоўна (ён таксама адзін з братчыкаў), і пазнавальна, нягледзячы на перашкоды.
А што да гульні, дык зноў самымі вясёлым былі дзяўчыны з “Риска”, мала ім саступалі “Салагі”, якія да таго ж і некалькі разоў “паднялі” даволі складаныя пытанні. Але найбольш унушальна ў той вечар выглядаў “Крэмень”, які без варыянтаў быў лепшы ў разміначнай гульні і толькі “Ньюс-В” здолеў дастаць іх у “Што? Дзе? Калі?” (Абедзьве каманды падзялілі першае месца). І галоўнай прычынай перамогі “Краменя” стала цудоўная гульня нашага шаноўнага Рыгора Рыгоравіча Бурдакова, які лёгка і весела перайшоў чарговы юбілей. Дай Бог далёка не апошні.”
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия