На хвалях Радыё Свабода Сяргей Кабылка паведаміў слухачам, што кропкі у канфлікце з супрацоўнікамі міліцыі ставіць вельмі рана, таму што ён не прабачыў ДАІшнікаў як лекар:
Пракуратура Гарадзенскай вобласьці скончыла праверку канфлікту, падчас якога супрацоўнікі гарадзенскай дзяржаўтаінспэкцыі зьбілі лекара Ваўкавыскай цэнтральнай раённай лякарні.
У выніку пракурор вобласьці Віктар Марозаў у інтэрвію раённай ваўкавыскай газэце заявіў, што пракуратура палічыла дзеяньні супрацоўнікаў ДАІ неправамернымі і што супрацоўнікі ДАІ перавысілі свае паўнамоцтвы.
Ён дадаў, што цяпер завяршаецца праверка, якую праводзіць служба ўласнай бясьпекі, і супрацоўнікаў міліцыі дысцыплінарна пакараюць.
Сам пацярпелы, Сяргей Кабылка, заявіў сёньня нашаму радыё, што пра вынікі праверкі дагэтуль нічога ня ведае:
«Я пакуль не атрымаў афіцыйнага адказу з пракуратуры, ніякіх афіцыйных папераў на руках ня маю. Магчыма, у іх ужо ёсьць гэтыя дадзеныя, але, ведаеце, пакуль пошта яшчэ даставіць…».
Сяргей Кабылка пацьвердзіў, што да яго прыходзілі міліцыянты і прасілі прабачэньня. Я ж запытаўся — ці прабачыў ён іх і ці ня будзе далей падаваць на іх у суд?
Кабылка: «Ну, як я магу іх прабачыць? Як чалавек я магу прабачыць, але як лекар, спэцыяліст, калі яны мяне пры ўсіх прынізілі, як я магу ўсё гэта прабачыць…».
У Ваўкавыску, са слоў маіх суразмоўцаў, гэты канфлікт вялікай агалоскі ня меў. Тыя ж, хто быў яго сьведкам альбо чуў пра яго з чужых вуснаў, казалі рознае.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия