5 студзеня 2011 г. адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ «Краснасельскбудматэрыялы». На парадку дня 4 пытаньня. Але асаблівай увагі заслугоўваюць першыя два пытаньні:
1. Аб рэарганізацыі адкрытага акцыянернага таварыства «Краснасельскбудматэрыялы» шляхам далучэньня да яго РСКУП «Ваўкавыскае» і СКУП «Воўпа» Ваўкавыскага раёна.
2. Аб зацвярджэньні дагавора аб далучэньні РСКУП «Ваўкавыскае» і СКУП «Воўпа» Ваўкавыскага раёна.
Вось гэта так! Гэта што ж атрымліваецца — зусім дрэнныя справы ў дацкім каралеўстве? Добры «падарунак» да Новага года. Вось толькі ці ўсе тры бакі рады такому «падарунку»? Работнікаў сельгаспрадпрыемстваў чакаюць скарачэньні, а ААТ ўжо пара будзе перайменаваць у холдынг. Пакуль больш пытаньняў, чым адказаў. Вось дзе было б учора патрэбна «маё пытаньне губернатару» ад працоўных.
А на сёньняшні дзень толькі два сельскагаспадарчых прадпрыемствы Ваўкавыскага раёна могуць самастойна выплачваць заробак сваім працоўным. Гэта ВРСУП «Зара і К » і Ваўкавыскі аграрны каледж. Астатнія зьвяртаюцца да крэдытаў банкаў.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия