24 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў персанальныя змены дваіх святароў, якія служаць у дыяцэзіі.
Ксёндз Павел Звяжынскі вызвалены ад абавязкаў пробашча парафіі св. Юрыя ў Варнянах (Астравецкі дэканат) і прызначаны пробашчам парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску (Ваўкавыскі дэканат).
Ксёндз Павел замяніў спачылага кс. каноніка Алега Дуля, які апошнія 13 гадоў быў пробашчам гэтай парафіі.
3 мая ў парафіяльным касцёле св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбылося ўрачыстае ўступленне на пасаду новага пробашча.
Падчас святой Імшы кс. Павел склаў публічнае вызнанне веры ў прысутнасці кс. Валерыя Лісоўскага, віцэ-дэкана Ваўкавыскага дэканату, i вернікаў парафіі і абавязаўся да руплівага служэння сярод сваіх новых парафіян.
Новы пробашч адзначыў, што будзе старацца адпавядаць усім патрабаванням, якія будуць ставіць да яго вернікі, і такім чынам жадае з вялікай адданасцю служыць Богу, Касцёлу і сваім парафіянам, якія сталі яго сям’ёй.
Ксёндз Павел Звяжынскі паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара). Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч 16 кастрычніка 1999 г. у катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, паведамляе grodnensis.by.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия