У час вандровак у вёскі Ваўкавышчыны перш за ўсё мяне прывабліваюць не гістарычнае мінулае мясьціны, а магчымасць паназіраць за людзьмі і наваколлем. Вёска — гэта тая крыніца, з якой мы ўсе выйшлі і ў якой глыбока захаваны нашыя карані — карані, якія надаюць нам сілы і зараз, калі большасць людзей у пошуках лепшых умоў і заробкаў раз’ехалася па гарадах.
Гэта нашы вытокі і людзі, якія жывуць тут — гэта соль зямлі. Яны маюць свабоду. Не тую міфічную свабоду, за якую б’юцца палітыкі, таму што б’юцца яны за ўладу і грошы, а асабістую свабоду выбару, якую даў ім Гасподзь. Яны абралі лёс цяжкай і няўдзячнай працы на зямлі, лёс заставацца там, дзе нарадзіліся, лёс да смерці дапамагаць сваім дзецям і карміць горад і тады, калі той горад застаўляе быць жабракамі ў сэнсе матэрыяльнай узнагароды за сумленную працу. Цi не назіралі вы карціну, калі 80-гадовая жанчына даглядае жывелу і агарод у 30 сотак, каб у чарговы раз накласьці сваім гарадскім дзецям, якія наведваюць яе раз у месяц на новым джыпе, поўную торбу гуркоў і бульбы. Гэта тая вялікая ахвяра, пра якую гаварыць Слова Божае. Я слабы і не здольны на такое, таму я маю гонар, што жыву побач з такімі людзьмі, маю гонар, што жыву ў гэтай краіне.
Гэтыя здымкі зроблены пад час вячэрней імшы ў касцёле св.Пятра і Паўла, што ў Ізабеліне. Ксёндз Міхал дазволіў зрабіць здымкі ў храме, за што яму вялікае дзякуй.
.
.
.
.
.
.
.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия