Прадпрымальнік з Ваўкавыска, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч зарэгістраваў у Літве грамадскую арганізацыю «Камітэт падтрымкі «Салідарнасць». Пра гэта ён паведаміў 23 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле слоў Аўтуховіча, гэтая арганізацыя, як і тая, якую ён двойчы беспаспяхова спрабаваў зарэгістраваць у Беларусі, будзе займацца падтрымкай прадпрымальніцтва. У мінулым годзе Аўтуховіч спрабаваў двойчы зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне «Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасць» у Міністэрстве юстыцыі Беларусі.
Першы раз адмова была атрыманая з-за таго, што ў аднаго з заснавальнікаў аб’яднання была няправільна пазначана дата нараджэння, а ў другога — напісана няпоўнае найменне працадаўцы. Акрамя таго, у пратаколе сходу па памылцы было прапушчана слова. Другі раз падставай для адмовы сталі выкарыстанне ў назве слова «камітэт» як не адпаведнага патрабаванням заканадаўства, недакладныя звесткі пра месца працы некаторых заснавальнікаў і адсутнасць звестак пра хатнія тэлефоны асобных заснавальнікаў.
На прэс-канферэнцыі Аўтуховіч паведаміў, што зробіць яшчэ адну спробу зарэгістраваць аб’яднанне ў Беларусі. Каб яшчэ раз паказаць, што ўлады не хочуць легалізаваць дэмакратычныя арганізацыі, а ў самой краіне няма сапраўднай лібералізацыі, растлумачыў прадпрымальнік. Камітэт падтрымкі прадпрымальніцтва «Салідарнасць» ствараецца на аснове грамадскай ініцыятывы «Камітэт выратавання прадпрымальніцтва», утворанай у лютым мінулага года па ініцыятыве аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».
Заснавальнікамі аб’яднання сталі ў асноўным прадпрымальнікі, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі ў сувязі з указам прэзідэнта № 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі», - паведамляе БелаПАН.
Фота Facebook
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия