У казані падчас урачыстай Імшы вечарам 1 лістапада каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч назваў Кастрычніцкую рэвалюцыю ў Расеі, якая дагэтуль адзначаецца як свята ў Беларусі 7 лістапада, «экзістэнцыяльнай катастрофай» і заклікаў імкнуцца да таго, каб зрабіць выходнымі 1 і 2 лістапада, паведамляе Наша Ніва.
Каталіцкі іерарх нагадаў, што праз некалькі дзён адбудзецца 100-гадовы юбілей бальшавіцкай Кастрычніцкай рэвалюцыі — 7 лістапада, якая адбылася ў Расеі, але прынесла нечуваныя пакуты беларускаму народу. 7 лістапада дагэтуль застаецца ў Беларусі выходным днём.
Акрамя малітваў за сваіх продкаў мітрапаліт заклікаў маліцца за тых, хто забыты, хто не паспеў нарадзіць дзяцей, загінуў у Курапатах, Трасцянцы, савецкіх і нацысцкіх канцлагерах.
31 кастрычніка арцыбіскуп Кандрусевіч наведаў Курапаты і маліўся ў месце, дзе камуністы расстрэльвалі беларускае мірнае насельніцтва.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия