"Во время выборов я голосовал за Светлану Тихановскую, как и все мои коллеги и знакомые", — говорит белорусский врач, который после 2020 года был вынужден покинуть Беларусь и работать за границей.
Очередную историю из жизни медиков публикует Telegram-канал "Белые халаты".
— Я доктар, працаваў анэстэзіёлагам з 2013 года. Падчас выбараў прэзідэнта галасаваў за Святлану Ціханоўскую, як і ўсе мае калегі і знаёмыя. Ужо ад самага пачатку жніўня адчуваў у людзях нейкія змены — словамі гэтага не перадаць, проста адчуваў, што нешта адбудзецца хутка, бо ўсе былі напружаныя. Увечары 9 жніўня даведаўся пра фальсіфікацыю. Не мог сядзець дома, назбіраў у заплечнік медыкаменты, таблеткі ад болю, сродкі для дэзынфекцыі ран, бінты, вату стэрыльную, невялічкі хірургічны камплект, каб была магчымасць зашываць раны. Патэлефанаваў калегам. Акрамя мяне, у цэнтр гораду збіраліся яшчэ некалькі чалавек. Паехалі разам, грамадскім транспартам.
Там, у цэнтры, быў жах. Асабіста бачыў, як людзі ў чорнай форме адбіралі дзяцей у жанчын, проста вырывалі з рук, і саджалі ў аўтобусы, якія стаялі ззаду ад міліцыі. Бачыў, як у той вечар мужыку 5 амапаўцаў руку зламалі. Пасля гэтага не вытрымаў — заплечнік аддаў знаёмаму доктару, пайшоў да хлопцаў і стаў у першы рад, насупраць скатоў у пагонах.
Пабілі мяне моцна. Вельмі. Білі па галаве, нагах, руках, па тулаву. Спачатку завезлі ў міліцыю. Адтуль хуткая забрала ў шпіталь, з падазрэннем на траўму галавы. Але я адмовіўся ад шпіталізацыі, бо ведаў — раніцай будуць па шпіталях хадзіць кдбісты і паліцаі, і шукаць тых, каго пабілі і не арыштавалі. Нейкім цудам каля шпіталя мяне чакалі калегі, завезлі дадому.
Вядома, пасля гэтага была «размова» з галоўным доктарам, які мне сказаў, што я быдлота, і што лепш бы мяне забілі да смерці палкамі. Сказаў, што скончыцца кантракт — ніхто мне яго не працягне. Ну і гэтак далей... Што я працую за грошы Захаду, што я нідзе сабе працы не знайду. Я моўчкі выйшаў з таго кабінету і на развітанне паказаў сярэдні палец.
Менавата тады, у тыя дні, я зразумеў, што беларуская нацыя існуе. Што мы вялікі народ, які ведае пра салідарнасць і пра барацьбу за правы. Зразумеў, што не магу застацца ў баку ад гэтых падзей. У сэрцы пасялілася лютая нянавісць да таго смецця, што завецца словам «сілавікі».Пачаў хадзіць на мітынгі. Стараўся не прапускаць ніводнага. Падчас адной дэманстрацыі зноў схапілі. Вядома, зноў пабілі. Кінулі ў ІЧУ, сядзеў 15 дзён там. Там асабліва выдзяляўся начальнік гэтага ІЧУ. Тыповы алкаголік, які падчас праверак стараўся на мяне словамі выліць максімум бруду. Пасля таго, як выйшаў, давялося вырашаць: ці з’язджаць з краіны, ці заставацца пад пагрозай трапіць за краты на працяглы тэрмін.
Уцёк ва Ўкраіну. З адным заплечнікам і торбай. На шчасце, там былі знаёмыя. Знайшоў сабе прытулак на некалькі месяцаў. Атрымаў у Львове візу і паехаў у Польшчу, бо там была магчымасць працаваць пэўны час без настрыфікацыі дыплому. Праз год пасля пачатку працы здаў іспыт па настрыфікацыі. На гэты момант працягваю працаваць па сваім профілі ў Польшчы. Упэўнены, што радзіму давядзецца вызваляць калі-небудзь, са зброяй у руках. Ведаю, што зноў не застануся ў баку.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия