3 снежня адбыўся чарговы інтэлектуальны турнір у ЦПР г.п. Краснасельскі.

На жаль, па віне арганізатара, а таксама іншым прычынам толькі тры каманды прынялі ўдзел. Нечакана ва ўсіх трох гульнях больш пашанцавала камандзе “Ананім” (зборная СШ № 1 г.п. Рось, ЦПР г.п. Краснасельскі, СШ г.п. Краснасельскі). А вось значна старэйшыя і вопытныя “Стык у стык” (ЦПР г.п. Краснасельскі) здолелі толькі аказаць канкурэнцую прадстаўнікам Ваўкавыскага праваслаўнага брацтва камандзе “Насця-Аня-Ксюша” (НАК). Што дзіўна, ва ўсіх трох гульнях абодва калектывы паказалі цалкам аднолькавыя вынікі.  Наступныя два тыдні чакаюцца важныя турніры. 10.12 адбор на вобласць, 17.12 — Стальная Крыса.