З 1 чэрвеня на большай частцы Падляшскага ваяводства пачынае трансляцыю лічбавае тэлебачанне.
У Польшчы да паловы 2013 гога яно цалкам заменіць аналагавы сігнал. Каб атрымліваць лічбавы сігнал, патрэбны тэлевізар з функцыяй MPEG-4 або спецыяльны дэкодар. Лічбавае тэлебачанне таксама можна будзе глядзець праз камп’ютар, папярэдне набыўшы да яго спецыяльнае USB прыстасаванне. Да гэтага часу трансляцыя ажыццяўлялася толькі на цэнтральнае Падляшша. На тэрыторыі ўсяго ваяводства праграма беластоцкага тэлебачання будзе даступнай з красавіка 2014 года.
Па словах дырэктара беластоцкага аддзялення польскага тэлебачання Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, каб атрымліваць лічбавую трансляцыю, у некаторых месцах Падляшша трэба будзе ўсталяваць дадатковыя тэлевізійныя вежы:
— Калі гаворка ідзе пра паўднёва-ўсходнюю частку Падляшскага ваяводства, то там дакладна трэба будзе дастаўляць тэлевезійныя вежы. Гэта таксама важна таму, што мы робім перадачы для беларускай і ўкраінскай меншасці. Шчыра кажучы, бурмістр Гайнаўкі быў вельмі зацікаўлены і вельмі занепакоіўся, як гэта ў нас нічога не будзе? Мы не будзем мець пакрыцця лічбавым тэлебачаннем? Гэта з’яўляецца вельмі сур’ёзнай праблемай.
Дэкодары прыёму лічбавага тэлебачання можна купіць у прамтаварных крамах ці ў інтэрнэце. Кошт аднаго дэкодара вагаецца ад 70 да 150 злотых. Завяршэнне аналагавай трансляцыі тэлебачання адбудзецца 31 мая 2013 года, пасля гэтага лічбавы тэлевізійны сігнал можна будзе прымаць толькі з дапамогай дэкодара або тэлевізара з функцыяй MPEG-4.
Лукаш Леанюк, Радыё Рацыя
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия