Яно стане маляўнічым і непазнавальным. З 20 красавіка галоўная інфармацыйная праграма Беластоцкага тэлебачання «Аб’ектыў» набудзе новы выгляд, графічны дызайн, сцэнаграфію. Журналісты беластоцкіх СМІ адны з першых ўбачылі іх у аўторак на прэс-канферэнцыі ў Беластоцкім офісе TVP. Вясна прыўнесла на Беластоцкае тэлебачанне новыя колеры — жоўты, зялёны, ружовы. Яны будуць зьмяняцца з надыходам чарговай пары года. Інакш будуць выглядаць афармленьне пачатку і канца рэклямы, а таксама анонсы праграм. Новы вобраз Беластоцкага тэлебачаньня — адзін з першых праектаў у Польшчы сярод 16-ці праектаў грамадскага тэлебачаньня. Ён будзе значна адрознівацца ад графічнага дызайну TVP INFO. Тэлеглядач, уключыўшы тэлевізар, павінен адразу здагадацца, што глядзіць рэгіянальнае тэлебачаньне.
Аўтары новага графічнага ды музычнага аздабленьня мясцовага тэлебачаньня – беластачане. Аўтар графікі — вядомы ў беларускім асяроддзі Юрась Асеньнік, які прафесійна займаецца графікай. Аўтар музычнага аздабленьня – Марэк Папая. Анімацыя – фірма Valred.
Студыю «Аб’ектыў» у новым вобразе можна паглядзець ужо заўтра — у сераду, 20 красавіка а 18.30 па польскім часе.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия