Адзін бок інцыдэнту ўчора выказаўся на старонках СМІ. Сёння з нагоды таго, што адбылося, выказаўся іншы бок.
Свой погляд на здарэнне з доктарам Сяргеем Кабылкам, якога ДАІшнікі збілі на працоўным месцы, выказаў в.а. галоўнага лекар ваўкавыскай бальніцы Васіль Пілюк.
У інтэрв’ю Радыё «Свабода» кіраўнік бальніцы паведаміў, што стаж доктара Сяргея Кабылкі ў ваўкавыскай бальніцы каля 19 гадоў. Пачынаў доктарам, потым стаў загадчыкам прымаючага аддзялення. Гэта такое гарачае месца, што пасля пяці гадоў пасылаў бы на пенсію, кажа доктар Пілюк. Свайго калегу ён называе ўважлівым і дакладным, чалавекам на сваім месцы. Адзначае, што ён праваслаўны хрысціянін, ходзіць у мясцовую царкву.
Канфлікт, паводле сведчанняў медперсаналу, выклікалі неадэкватныя дзеянні інспектараў ДАІ, якія падганялі доктара, каб той хутчэй рабіў экспертызу затрыманага кіроўцы, здымалі на тэлефон. У выніку надзявання кайданкоў і збіцця ўрач сам быў вымушаны прайсці судмедэкспертызу. Яе вынікі пакуль што не агалошваюцца, аднак траўмы, гіпертанічны крыз, нервовы стрэс былі для калег відавочныя.
Мы разумеем, што служба ў міліцыі не салодкая, — кажа кіраўнік бальніцы, — часта з ёй працуем поруч, выяжджаем у рэйды. Аднак на працягу трыццаці гадоў стажу такога ён ня памятае:
«Калі на медыцыну, на доктара, што выконвае сваю працу, надзяваюць кайданкі? Дзе такое бачылі? Накінуцца, надзець наручнікі, чыніць там бойкі… Уся медыцынская грамадскасць абураная, калегі мне звоняць, як гэта так — на доктара падняць руку?»
В.а. галоўнага доктара кажа, што адміністрацыя бальніцы афіцыйна звярнулася ў пракуратуру і спадзяецца на справядлівае расследаванне надзвычайнага інцыдэнту.
Фота auto.onliner.by
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия