Адзіны падручнік па гісторыі, адзіны медыя холдынг, адзіная імперыя, адзіны цар і правадыр.
Школа, багнет і поп.
Усе па стандартах савецка-царскай сістэмы, піша палітолаг Павел Усаў.
А ці магло быць інакш, калі беларускіх афіцэраў рыхтавалі і рыхтуюць ў Сувораўскім вучылішчы. Няма нічога больш ганебнага для нацыі, чым вучыць нібы сваіх вайскоўцаў ва ўстанове, якая носіць імя нішчыцеля нацыянальнай дзяржаўнасьцi.
Гісторыя гэта палітыка накіраваная ў будучыню. Хто вучыць гісторыі, той і кантралюе розум, успаміны і эмоцыі нацыі. Ужо можна прадбачыць які будзе зьмест гэтай гісторыі. Рафінаваны заходне-русізм. Беларусы - частка адзінага рускага народу, яны былі захоплены Літвой і Польшчай, вызвалены Кацярынай ІІ, ачышчаныя ад нацыянальнай хваробы Мураў’ёвым і Сталіным. Новый узровень незалежнасьці ў межах савецкага народу пасьля вызввленьня ад гітлераўцаў. Ганебны перыяд адарванасьці ад вялікай рускай сям’і ў 1991 годзе і трыюмфальнае вяртаньне ў 2020-2022 гадах.
Паралельна з гэтым будзе адбывацца дэнацыяналізацыя прасторы мысьленьня і гарадскога сымвалізму. Не здзіўлюся, калі ўніверсітэты і вуліцы з нацыянальным элементам будуць ізноў перайменавацца, напрыклад, школа, ўніверсітэт імя Мураў’ева, ці Кацярыны ІІ, Петра І.
На жаль, школа і ўніверсітэт з першай дэкады нулявых былі каналамі русіфікацыі.
Новаму этапу рэалізацыі палітыкі "рускага міру" можа стать толькі сітэмны распаўсюд сапраўных і папулярызацыя гістарычных нацыянальных ведаў. А як раз на гэта, як не было, так і няма рэсурсаў (маральных і матэрыяльных) пры дапамозе якіх можна было б супрацьстаяць маскоўскай навале і весьці фундаментальную барацьбу за розумы, памяць і погляды людзей.
Можна было б на першым этапе стварыць Інстытут Гісторыі (навуковы, дасьледчы і папулярызатрскі цэнтр).
Есьць шмат беларускіх навукоўцаў-гісторыкаў, гісторыкаў раскіданых па Літве, Польшчы, Нямеччыне, чаму б ім не ўзяць ініцыятыву ў свае рукі і не правесьці для пачытку канфэрэнцыю, з ацэнкай праблемы, наяўных рэсурсаў і аналізам таго, што патрэбна для рэалізацыі такога фундаментальнага праекту.
Ведаю, што было шмат розных адукацыйных ініцыятыў з рознымі эфектамі. Кожная група намагалася стварыць свой "універсітэт" з рознымі вынікамі.
Стварэньне Інстытуту Гісторыі будзе вузкай сьпецыяльнай ініцыятывай, з больш канкрэтнымі экзыстэнцыйнымі задачамі і, спадзяюся, з больш матываванымі людзьмі. Бо толькі гісторыя ўмацоўвае нацыю і дзяржаву.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия