Што нам паказваюць "сацыялагічныя дасьледваньні". Адну простую рэч. Сьвядомасьць беларускага грамадства самая нязьменная рэч у сусьвеце, пiша палiтолаг Павел Усаў.
Яна, "свядомасьць", як была ў нейкім замарожаным стане 20 год таму, так і засталася. Асабліва, калі гаворка вядзецца пра палітыка-культурныя каштоўнасьці: мова, дзяржава, геапалітычны выбар.
Ні падзеі 2020 году, ні маштабныя разгорнутыя рэпрэсіі 2020-2024 году, ні вайна 2022-2024 ніяк не кранаюць большасьці беларусаў. Есьць моцны псіхалагічны мур, фільтр які не дазваляе такім моцным гістарычным падзеям уплываць на працэсы мысьленьня.Як можна пабачыць, беларусы ўсьцяж і мову расейскую як дзяржаўную хочуць, і саюз з Расеяй і кіраўніка моцнага.
Цікавы яшчэ такі парадокс (паводле апытаньняў), большасьць беларусаў лічаць сябе прыхільнікамі дэмакратыі, але разам з тым хочуць быць ў саюзе з Расеяй, ці адначасова ў саюзе з ЕС і Расеяй. То бок, пабачышы вайну, жудасны тэрор, які Масква сее ва Украіне, беларусы ўсьцяж прывязваюць свае арыентыры, у тым ліку палітычныя (дэмакратыю, свабоду, незалежнасьць), да Расеі? Магчыма большасьць грамадзян проста ігнаруе вайну? Яе для беларусаў не існуе? (Ці такое магчыма?)
Які можна зрабіць з гэтых "дасьледваньняў" выснову?
1. Беларусы з большага нічога не хочуць;
2. Агульная сітуацыя, якая склалася ў краіне большасьць задаваляе;
3. У 2020 годзе большасьць не хацела перамен, а хацела новага, мадэрнізаванага Лукашэнку, які б захаваў усе як есьць, ну можа "так як у Маскве" і жадаюць такога зараз, ды і не супраць старога;
4. Грамадская думка і сьветапогляд не зьмяняецца і цалкам ізаляваныя ад знешніх уплываў і падзей. Геапалітычныя землятрусы ніяк не ўплываюць на індывідуальныя і грамадскія арыентыры. Такі ледавіты перыяд працягласьцю ў 30 год;
Ну і самае галоўнае, калі карціна беларускага свьету выглядае менавіта так, то дзейнасьць ўсіх "дэмструктур", кабінетаў, офісаў проста неэфектыўна, бо ніяк не ўплываюць на фундаментальныя каштоўнасьць беларусаў і йх каштоўнасьці. Яны, беларусы, застаюцца ў палоне "расейскага міру".
Тады ўзьнікае іншая сэнсоўная выснова, якую зробіць любы заходні палітык. Калі вынік "апытаньняў" за подпісам Chatham House, менавіта такі, то навошта ўкладацца ў нейкія неэфектыўныя структуры, СМІ і г.д., калі сярэднястатыстычны беларус жадае моцнага дзяржаўніка-папуліста, які будзе размаўляць на панятным языке і далей інтэгравацца з Расеяй. Ці ў такім выпадку не лепей было б ізноў неяк перагрузіць адносіны з Лукашэнкам і перагарнуць старонку. Магчыма і падыходы літоўцаў маюць рацыю? Навошта дапамагаць беларусам, калі яны ўсьцяж глядзяць на Маскву?
У сваю чаргу, калі апісаць праўдзівую карціну сьвету ў Беларусі не магчыма, то навошта ствараць фіктыўныя канструкцыі, спекуляваць. Бо нават, калі нехта ставіцца да вынікаў "дасьладваньняў" скептычна, пры дапамозе СМІ, "аналітыкаў", "экспертаў" фарміруецца патрэбнае ўражаньне і эффект. Беларусы не хочуць грунтоўных перамен іх з большага усе задаваляе. Ці не будуць такія апытанкі, якія цяжка аб'ектыўна ацаніць, бо рэальна правесьці йх не магчыма, (проста для інтереса) выкарыстаны супраць беларусаў у інфармацыйнай вайне, якую вядуць супраць нас? Якая карысьць, якая мэта такой "псеўданавуковай" дзейнасьці?
1. Даецца дадатковы інструмент для маніпуляцый і інфармацыйнага ўплыву не на карысьць беларусаў. Стварэньне з беларусаў канфармістаў, арыентаваных на Расею;
2. Моцная дэматывацыя ўдзельнікаў дэмакратычнага руху (навошта ахвяры, дапамога, дзейнасьць калі беларусы такія "беларусы", не лепей жыць для сябе і сабой займацца, ну іх усіх);
3. Для самога грамадства ствараецца карціна, што ўнутры краіны нічога не меняецца, тады значна лепш, бясьпечна проста ўбудавацца ў новую рэчаіснасьць, зьмірыцца зь ей і працаваць на сістэму, дзеля сваіх дзяцей.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия