Расейскiя ракеты і дроны ляцяць на мірныя гарады Украіны, сотнямі забіваць і калечыць дзяцей, жанчын, старыкоў. Людзей, якія не маюць магчымасьці сябе абараніць. Яны хацелі б жыць, быць са сваімі бацькамі, унукамі будаваць сваю будучыню.
Гэтыя ракеты запускаюць людзі, простыя расейцы. Не Пуцін націскае кнопкі, не Шойгу. І так ужо трэцьці год, з тых 10 з якіх ідзе вайна. Так, пачынаюць яе "палітыкі", а падтрымліваюць яе і вядуць простыя, звычайныя людзі, піша палітолаг Павел Усаў.
Зараз у Беларусі тысячы людзей ў вязьніцах, пад фізычнымі і маральнымі тартурамі, якія рэалізуюць "простыя людзі", прыхільнікі "рускага міру".
Вайна ва Украіне скончыцца, толькі тады калі гэтая вайна перанясецца ў Расею, вайна для Украіны скончыцца толькі тады, калі Расея дзяржава-зло, будзе разбурана, у натуральным сэнсе гэтага слова. Свабода і незалежнасьць Беларусі магчыма толькі калі Расея дзяржава-зло будзе разбурана і аслаблена.
Калі мы пагаджаемся з фактам, што Расея дзяржава-зло і павіна быць разбурана. І калі пагаджаемся з тым, што ў працэсе гэтага разбурэньня будуць гінуць людзі ў тым ліку "невінаватыя".
Яшчэ раз падкрэсьлю, разбурэньне Расеі - гэта не "літэратурны абарот" гэта жудасная крывавая драма, падобная на тое, што адбылася ў Маскве.
Менавіта так будзе выглядаць хаос і канец Масквы. І іншага, прыгожага шляху да міру, незалежнасьці і свабоды няма. Разбурэньне, на жаль гэта таксама зло і кроў. І вось мы перад выбарам: пагадзіцца з тым каб дзяржава-зло працягвала існаваць і здзейсьняць зло, альбо каб зло было зьнішчана праз зло: вайну, грамадзянскую вайну, тэрор, хаос.Ці маральна змірыцеся Вы з захаваньнем імперыі, якая паўсюль сее зло і сьмерць? Я не.
Выбар просты: альбо краіны, нашая Беларусь і Украіна будуць зьнішчаны і залітая крывей, альбо будзе зьнішчана і залітая крывёй Расея.
Такая рэчаіснасьць вайны і гэтага сьвету. Не нейкія ідэальныя канструкцыі цудоўных перамен і трансфармацый, а праўда вайны і гісторыі, калі раптоўна людзі ў Крамлі здабрэюць і стануць анёламі, а тыя хто запускае ракеты перастануць гэта рабіць.
Пэўныя рэакцыі (у тым ліку некаторых беларусаў(гуманізм, дабрыня) на пэўныя падзеі сьведчаць пра тое, што нашае грамадства не гатовае да разбурэньня Расеі да глыбокай драмы на яе тэрыторыі. Частка грамадства спадзяецца на прыгожы цуд, калі Мір, Труд, Май, прынясуць свабоду для Беларусі. Але такога не будзе. Альбо будзе зьнішчаны вораг (рэальна), альбо будзе знішчана нашая краіна.
Нехта можа сказаць, што гатовы, але не такім чынам, як у Крокусе, а благародным, на полю бітвы. Гэта як? Калі ракета прыляціць у Крэмль? Гэта таксама ідэальная канструкцыя, гісторыя на жаль больш жорсткая і жудасная. Ці мы да яе гатовыя.
Аслабленьне Расеі па-за ўселякімі сумневамі выкарыстаюць унутраныя і зьнешнія тэрарысты і сепаратысты. "Крокус" можа стаць штодзеннай рэчаіснасьцю з улікам вялізарнай колькасьці ісламістаў, якія ўжо зараз жывуць у Маскве.
Магчыма, зараз прапаганда будзе пісаць і казаць пра тое, што Захаду трэба захаваць Расею, а не разбураць, інакш Расею праглыне хаос, які потым перакінецца на Еўропу.
Я не пішу пра тэрор як метад барацьбы з Масквой. Я пішу пра тэрор, як унутрыпалітычную з’яву, якая будзе аб’ектыўным вынікам барацьбы з Масквой, яе разбурэньня і дэцэнтралізацыі дзяржавы.
Тэрор і хаос будзе наступствам гэтай барацьбы і наступствам ваеннай і палітычнай перамогай над Расеяй. Таму, альбо МЫ змагаемся з Расеяй і, як вынік, прыбліжаем яе унутраны развал, адпаведна хаос і тэрор (унутраную вайну) і бярэм на сябе маральную адказнасьць за ўсе наступствы перамогі над ею, альбо зміраемся з яе панаваньнем, бо не жадаем, каб там гінулі нявінныя людзі, бо мы хрысьціяне і гуманісты.
Няхай тады нявінныя людзі гінуць ва Украіне і Беларусі, ад рук простых расеян і рускамірцаў.
Вось у чым маральны, палітычны выбар, фактычна закон гісторы, які выходзіць па-за межы нашай асабістай маральнасьці.
Іншымі словамі, калі вы асабіста жадаеце паразы Расеі ў вайне (рэальнай, не абстрактнай, а ўзроўню 90-х гадоў), то вашыя спачуваньні загінулым у тэракце проста безсэнсоўныя, бо параза Расеі ў вайне прывядзе да менавіта да такога хаосу ў якім будуць гінуць людзі. То бок, жадаючы, каб Расея прайграла і развалілася, вы ўскосна, жадаеце гібелі простых людзей.
Тое, што адбылося ў Крокусе, гэта ўжо прыкмета магчымага хаосу, яго прывід (калі не арганізаваны ФСБ), калі усе рэсурсы сканцэнраваны і скіраваны на вайну з Украінай, на барацьбу супраць апазіцыйнага грамадства, то йх не запае каб супрацьдзейнічаць іншым пагрозам і выклікам.
Параза ў вайне прывядзе да таго, што рэсурсаў для супрацьстаяньня будзе яшчэ меней, а пагрозаў больш. Працэс стане абсалютна некантраляваным.
Ёсьць канешне і трэцьці шлях. Расея спыняе вайну, выплочвае кампенсацыю Украіне, аддае Крым, ажыцьцяўляе мірную і пасьпяховую дэмакратызацыю, (адпаведны працэс адбываеца ў Беларусі) і мы пачынаем жыць у новым сьвеце (але калі і дзе так было?).
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия