Федэрацыя прафсаюзаў памежнай службы Польшчы мае намер працягваць акцыі пратэсту з патрабаваннем ураўнання пенсійных правоў мытнікаў з правамі супрацоўнікаў іншых сілавых структур.
Па словах прадстаўніка Федэрацыі Яцка Станішэўскага, паколькі ўлады ігнаруюць патрабаванні мытнікаў, акцыі ў выглядзе так званага «італьянскага страйку», дасканалага, узмоцненага кантролю, які замаруджвае памежны пропуск, будуць працягвацца і набудуць «пакрокавы характар»:
— Гэты “пакрокавы характар” будзе выяўляцца ў розных формах. Акцыя будзе расцягвацца ў часе, калі раней гэта было 2-3 гадзіны, цяпер пратэст можа доўжыцца 5-6 гадзінаў, ці цэлы дзень. Усё залежыць ад таго, якую форму гэта ўсё прыме.
Па словах прэс-сакратара Беластоцкай мытнай палаты — Мацея Чарнецкага, пакуль пратэстная акцыя мытнікаў на пунктах пропуску ў Падляшскім ваяводстве не прывяла да павелічэння чэргаў на мяжы:
— На сітуацыю на галоўных памежных пераходах “Баброўнікі”, “Кузніца” і на мяжу ў цэлым, пратэстная акцыя ўплыву не аказала. Аналіз абслужанай колькасці аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы ў Падляшскім ваяводстве выявіў, што абслугоўванне ажыццяўлялася плаўна, а машыны перасякалі мяжу даволі хутка.
Па словах Яцка Станішэўскага, Федэрацыя прафсаюзаў мытнікаў выказвае шкадаванне з прычыны ўскладнення памежнага пропуску, але гэта адзіны спосаб, якім магчыма звярнуць увагу на праблемы некалькіх тысячаў польскіх мытнікаў.
Кастусь Бандарук, Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия