У працяг прамой лініі з губернатарам, якая адбылася 28 лютага, сёньня на тэлеканале ЛАД тэлерадыёкампанія «Гародня» правяла прамую лінію з начальнікам упраўленьня ЖКГ аблвыканкама Пятром Валадзько і кіраўніцтвам унітарных жыльлёвых рамонтна-эксплуатацыйных прадпрыемстваў Гародні на тэму работы жыльлёва-камунальных службаў вобласьці.
Зноў прагучала пытаньне з Ваўкавыска ад жыхаркі Ліцвяковай Валянціны Андрэеўны па пытаньні добраўпарадкаваньня вуліц Сацыялістычная і Гарбатава. Валадзько адказаў, што ў сваім адказе заяўніцы намесьнік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Аляксандр Рудамётаў паведаміў, што добраўпарадкаваньне тэрыторыі вуліц заплянавана і ўнесена ў тытульны сьпіс аб’ектаў капітальнага рамонту. У першым паўгоддзі будуць выкананы праектныя работы, а ў другім — самі работы па добраўпарадкаваньні. Вось тут Валадзько навошта дадаў: пры наяўнасьці сродкаў. Годны адказ! Ізноў напрошваецца пытаньне: дык хутчэй не, чым так?
І напрыканцы прамой лініі былі агучаны вынікі тэлефоннага галасаваньня заяўленай у праграме тэмы «Ці задаволеныя Вы працай ЖКГ?» — Задаволеныя — 96, незадаволеныя — 141. Што і варта было чакаць.
Заўтра, 3 сакавіка а 18.10 на тэлеканале глядзіце працяг прамой лініі.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия