На небяспечны трэнд звяртае ўвагу журналіст Радыё Свабода Дзмітры Гурневіч.
Праз 75 год у Беларусі застанецца каля 4,5 млн чалавек, — адзначае Гурневіч. — Гэта песімістычны сцэнар. Аптымістычны — 6 млн. У Беларусі адзін з самых нізкіх у Еўропе каэфіцыентаў нараджальнасці.
У 2020 годзе – 1,38 дзіцяці на адну жанчыну. Гэта адзін з найгоршых паказнікаў у геаграфічнай Еўропе. Тры гады новай інфармацыі няма, улады засакрэцілі гэтыя дадзеныя. Наўрад ці таму, што паказнік зашкальвае.
У 2021 годзе самыя высокія паказчыкі нараджальнасці ў ЕС:
- Францыя 1,84
- Чэхія - 1,83
- Самы нізкі:
- Мальта 1,13
- Іспанія 1,19
Пры гэтым іміграцыя ў ЕС расце і гэта пакуль дзесьці ратуе сітуацыю. З Беларусі за некалькі год выехалі сотні тысяч, а масавай адваротнай плыні з іншых краіна проста няма.
Да 2050 у сувязі з нізкай нараджальнасць колькасць пенсіянераў на аднаго працуючага чалавека ў Беларусі моцна ўзрасце.
Сёння на аднаго працуючага прыпадае 0,4 працэнта пенсіянераў, а да 2050 года будзе ўжо 0,65 працэнта. Прыйдзецца альбо павялічваць адлічэнні ў фонды, альбо памяншаць пенсіі.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия