Доўга ня мог сфармуляваць ляканічную і адначасна максымальна зьмястоўную характарыстыку таго, што робіць прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі з беларускай нацыяй пасьля 2020-га. Падаецца, найбольш дакладным будзе — зьнішчэньне ўсяго, што хоць у мінімальнай ступені адрозьнівае беларусаў ад рускіх, пiша палiтычны аналiтык Сяргей Навумчык.
Уласна, адбываецца гэта з 1994 году, але пасьля 2020-га працэс набыў татальны і агрэсіўны характар.
У камуністычныя часы Масква рабіла з беларуса «савецкага чалавека», але ўсё ж дазваляла разьвіцьцё нацыянальнай літаратуры, тэатра, выяўленчага мастацтва (зразумела, у вызначаных ідэалягічных межах). І нават хвалілася гэтым перад Захадам, гаворачы пра «росквіт у СССР нацыянальных культур». Сёньня ж Маскве напляваць на тое, як яе будуць успрымаць у сьвеце — які ўжо там міжнародны імідж пасьля Бучы.
Маскве ў Беларусі патрэбныя ня проста лаяльныя Расеі людзі, а менавіта — рускія людзі. Як яшчэ раней казаў Лукашэнка — «русские со знаком качества». Гэта значыць — гатовыя маўкліва і пакорліва падтрымаць «генэральную лінію» і аднагалосна прагаласаваць за правадыра.
І, пры патрэбе, за ўваход у склад РФ.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия