У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» на «Радыё Свабода» пісьменніца Святлана Курс падзялілася сваім бачаннем таго, як змяніліся беларусы і Беларусь за апошнія тры дзясяцігоддзі — ад моманту першых прэзідэнцкіх выбараў.
— Мяне там няма, я цвёрда не ведаю. Мне гавораць, што там з’явіліся многія пакаленні нават вясковых маладых людзей і дзяцей, каторыя не разумеюць па-беларуску.
Я ў гэта не да канца веру. Наадварот, я цвёрда веру ў свой народ, як пяецца ў вядомай песні. Таму што, калі дагэтуль не здолелі выбіць усё гэта з галавы, значыць гэта не толькі ў галаве, але і ў сэрцы.
А значыць — гэта ток крыві. А значыць, гэта можна знішчыць разам з фізічным вынішчэннем народа. Я веру, што яно такія ці іншыя формы заўсёды будзе прымаць. І што зараз для гэтага неспрыяльны час.
Таму што ўсе знаходзяцца ў накаўце пасля паразы 2020 года. Гэта тое, што зараз будзе перажываць Венесуэла, калі яны сваіх «вагнераўцаў» і наймітаў Чавеса не перамогуць, разумеце?
Грамадства зараз у накаўце, але накаўт праходзіць. Пяць год — і ён праходзіць, нягледзячы на штодзённыя рэпрэсіі. Яны забіраюць штодня новых і новых людзей, а вось гэтая беларушчына, ці, хутчэй скажу, беларускасць, што ні назавеш — любоў да роднага, прыме любую форму, як вада.
Яна будзе пад ільдом цячы, яна стане ільдом. Але лёд можа і растаць у любую хвіліну і стаць ракой ізноў. Я ў гэтым перакананая глыбока.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия