Па Ваўкавыскай выбарчай акрузе №48 з чатырох прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты зарэгістраваны толькі два. Аб гэтым назіральнікам паведамілі ў Ваўкавыскім райвыканкаме.
Кандыдатамі ў дэпутаты сталі пенсіянер Іван Крук, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, і Аляксандр Сягоднік, начальнік упраўлення адукацыі Гарадзенскага аблвыканкама. Камісія не зарэгістравала Паўла Севасцьяна, сябра партыі БНФ, і Аляксандра Прушынскага. На пытанне “Чаму вы пакрыўдзілі вядомага грамадскага актывіста графа Аляксандра Прушынскага?” старшыня акруговай камісіі Уладзімір Захарчук адказаў: “Мне шкада графа Прушынскага. Гэта вельмі цікавы і адукаваны чалавек. Я быў толькі за тое, каб яго зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты па нашай акрузе. Але графа Прушынскага падвялі яго сябры, тыя, якія збіралі подпісы за яго вылучэнне. Яны не сабралі належную колькасць подпісаў, а многія з сабраных былі несапраўднымі”.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия