Бачу, ёсьць патрэба патлумачыць. Ніколі не асуджаў ні тых, хто вырашыў з’ехаць, што зразумела: сам больш як два дзесяцігодзьдзі чуў такія папрокі, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.
І лічу абсалютна памылковым асуджаць тых, хто застаўся, ды яшчэ і абвінавачваць іх у «падтрымцы рэжыму», бо працуюць, бо плоцяць падаткі і г.д. (дзіўна, але некаторыя з тых, хто асуджалі Пазьняка і мяне за тое, што «зьбеглі», мала таго што зьбеглі самі, але цяпер называюць «здраднікамі» тых, хто ня зьбег). І вы ня знойдзеце ў мяне ніводнага хоць аддалена падобнага на асуджэньне слова ў адрас тых, хто жыве ў Беларусі (за выключэньнем адміністрацыі і «ябацек», зразумела).
Людзі, якія рызыкуюць, але застаюцца ў Беларусі, якімі б прычынамі яны не кіраваліся – вартыя павагі, салідарнасьці і падтрымкі.
Я ня веру ў рэальнасьць вызваленьня Беларусі выключна звонку. Такая магчымасьць існуе, але яна, з розных прычынаў, нерэальная. Звонку можа быць (і павінна быць) падтрымка, але аднаўляцца Беларусь пачнецца ў Беларусі, і рабіць гэта пачнуць тыя, хто ў ёй застаўся.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия