З панядзелка ў Ваўкавыскім раёне стартавала рэспубліканская акцыя МНС пад назвай «У цэнтры ўвагі – дзеці!».

На гандлёвым аб'екце ў ТАА «Малыш» інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Павал Красоўскі правёў з бацькамі прафілактычныя гутаркі аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі і недапушчэнні пакідання дзяцей без нагляду.

У рамках акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» дзецям і іх бацькам уручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю.

,