Аўтамабілі зь беларускай рэгістрацыяй з 31 кастрычніка ня могуць уяжджаць і рухацца па тэрыторыі Латвіі, піша Свабода.

У канцы кастрычніка Саэйма Латвіі ўнесла зьмены ў закон аб дарожным руху, якія прадугледжваюць магчымасьць перарэгістраваць аўтамабілі зь беларускай рэгістрацыяй.

Закон дапоўнілі нормай аб тым, што грамадзянам Беларусі, якія атрымалі ў Латвіі статус уцекача або альтэрнатыўны статус, дазваляецца зарэгістраваць у Латвіі транспартны сродак, зарэгістраваны ў Беларусі, на тэрмін да 3 гадоў без сэртыфікату адпаведнасьці.