Тры праекта культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці атрымаюць фінансаванне ў межах трангранічнага супрацоўніцтва «Польшча-Беларусь-Україна». Са 180 заяў, якія былі дасланы на конкурсны адбор ад трох краін, у фінал выйшла 18 праектаў, тры з іх будуць рэалізаваны на Гродзеншчыне. У тым ліку два ў Гародні - рэканструкцыя былога будынка архіва пад культурны цэнтр і музей Тызенгаўза, рэканструкцыя будынка музея па вул. Акадэмічнай пад цэнтр рамёстваў, і адзін у Шчучыне. Гэта праект Шчучынскага райвыканкама - рэканструкцыя стадыёна і набыццё сцэны і турысцка-інфармацыйнага цэнтра, распавёў тэлеканал Беларусь 4 Гродна.
Памер грантаў пакрывае да 90% ад усяго аб’ёму фінансавання праектаў, астатнія грошы будуць выдаткаваны з мясцовых бюджэтаў. Мяркуецца, што агульны каштарыс грантаў дазволіць прыцягнуць у вобласць 2,5 млн. еўра. Адпаведныя кантракты будуць падпісаны праз два месяцы.
Нагадаем, што тры гады таму ў Шчучыне быў мадэрнізаваны спартыўны комплекс. Мадэрнізацыя комплексу праходзіла ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Спорт - магчымасць здаровага ладу жыцця ў Варэнскім і Шчучынскім памежных раёнах» праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія-Літва-Беларусь». Бюджэт праекта тады склаў больш за 1,6 млн. еўра.
На парадку дня адно пытанне - чаму ў Шчучыне ўмеюць складаць заяўкі на еўрапейскія гранты, а ў Ваўкавыску не?
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия