Газета «Наша ніва» піша аб тым, што Мінская вобласць выступае за спыненне продажу пладова-ягадных він, паведаміў на прэс-канферэнцыі 13 мая старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.
«Пачнём са Слуцку, потым пойдзем па ўсёй вобласці», — сказаў Бутара, адказваючы на пытанне пра эксперымент па забароне на два месяцы продажу пладова-ягадных він у гэтым райцэнтры.
«У прынцыпе, мы будзем праводзіць працу, каб пладовых він не стала, прынамсі, у нашай вобласці, і мы гэтым сур’ёзна займаемся», — заявіў кіраўнік вобласці.
Ён паведаміў, што кіраўніцтва вобласці вядзе перамовы з Грузіяй аб стварэнні ў Мінскай вобласці прадпрыемства па разліве вінаградных він. «Трэба зрабіць так, каб кошт гэтых він быў даступны, і той, у каго ёсць патрэбнасць, мог выпіць нармальнае віно», — лічыць Батура.
Пры гэтым ён адзначыў, што эксперымент у Слуцку — гэта рашэнне Мінаблвыканкама пры падтрымцы жыхароў раёна.
P.S. Вось і у Мінскай вобласці спадар Батура забароніць гандляваць «бырлам», а што адкажуць нашы барацьбіты за цвярозасць насельніцтва?
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия