22 студзеня пасол Рэспублікі Польшча Лешэк Шарэпка, генеральны консул у Гародні Анджэй Хадкевіч, прадстаўнікі амбасад Літвы і Латвіі, гарадзенскага Саюза палякаў, грамадскія дзеячы і журналісты наведалі помнікі Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту ў Свіслачы, а таксама магілу старэйшага брата кіраўніка паўстання 1863 года Віктара Каліноўскага.
Удзельнікі мерапрыемства запалілі знічкі і ўсклалі вянкі да помнікаў. Ніхто з мясцовых чыноўнікаў, якіх таксама запрашалі прыняць удзел ва ўшанаванні памяці ўдзельнікаў вызвольнага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, так і не з’явіўся. Яны раптам пахварэлі.
А вось міліцыянтаў і людзей у цывільным, што сачылі за мерапрыемствам з машын, было дастакова.

Польскія дыпламаты ачольваюць шэсце да помніка Рамуальду Траўгуту. Крайні злева — генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч. Першы ў тройцы (у цёмных акулярах) пасол Польшчы Лешак Шарэпка
Кветкі усклалі таксама сустаршыня аргкамітэта па адзначэнні Года Каліноўскага лідар Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, адказны сакратар аргкамітэта — першы намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч і старшыня Камітэта «Салідарнасць» Іна Кулей.
Фота Арцёма Лявы
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия