2 мая ў парафіяльным касцёле св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбылася святая Імша ў інтэнцыі кс. каноніка Алега Дуля ў 30-ы дзень пасля яго смерці, паведамляе grodnensis.by.
Святую Імшу ўзначаліў Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Юзаф Станеўскі. Іерарх заахвоціў усіх да супольнай малітвы за памерлага святара, які служыў сваім вернікам да самага канца.
Ксёндз Алег у Гродзенскай дыяцэзіі і за яе межамі быў вядомы як добры арганізатар аўтобусных пілігрымак да святых месцаў ва ўсёй Еўропе. Вернікі вельмі ахвотна прымалі ўдзел у гэтых пілігрымках, якія для іх былі нагодай паглыбіць сваю веру і ўбачыць прыгажосць свету.
На Эўхарыстыі сабраліся парафіяне, каб у малітве падзякаваць Пану Богу за дар жыцця свайго святара, які апошнія 13 гадоў быў іх душпастырам. Святар таксама прычыніўся да будаўніцтва святыні, якая была ўрачыста асвячана 13 чэрвеня 2015 г. арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроціі, тагачасным Апостальскім Нунцыем у Беларусі.
Гамілію падчас Імшы прамовіў кс. канонік Генрык Яблонскі, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці – роднай парафіі кс. Алега Дуля.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия