Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2012 года № 500 “Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь” за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у металургічнай прамысловасці, заслугі ў развіцці сферы бытавога і гандлёвага абслугоўвання майстар цэха нарыхтоўча-вытворчай галіны Ваўкавыскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства МАТВЕЙЧЫК Марына Міхайлаўна, кандытар кандытарскага цэха адкрытага акцыянернага таварыства «Аэліта Люкс» г. Ваўкавыска МІКЛАШЭВІЧ Наталля Міхайлаўна і газарэзчык ваўкавыскага цэха прыватнага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднадругчормет» ШЫМАН Юрый Лявонцьевіч узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Віньшуем!