26 і 27 сакавіка  ў нас гасцяваў сябра Ваўкавышчыны, фотамастак са Злучаных Штатаў Амерыкі Джон Кунстадтэр.


Джон захоплены нашай краінай і ўжо некалькі год вандруе па вёсках Беларусі, здымае народныя традыцыі, цэрквы і касцёлы, людзей і краявіды. На Беларусі выдадзена некалькі фотакніг мастака, праходзяць выставы фотаздымкаў. У яго ёсць асабісты фотасайт, які можна наведаць і ўзгадаць — хто мы ёсць.

На Ваўкавышчыне ён трэці раз. Магчыма, і ў нас пройдзе яго выстава, але, нажаль, у музея Багратыёна на сённяшні момант не маецца рам для экспазіцыі здымкаў.


.


Даведка: У 2005 годзе Джон Кунстадтэр пайшоў у адстаўку з амэрыканскай дыпляматычнай службы, падчас якой працаваў тры тэрміны ў Турцыі, у Баўгарыі, у Дзярждэпартамэнце ў якасьці рэфэрэнта па Тунісе, старэйшага рэфэрэнта па Эстоніі, Латвіі і Літве, намесьніка кіраўніка аддзела Цэнтральнай Азіі, у Ню-Ёрку ў Сталай місіі ЗША ў ААН, а таксама ў Беларусі ў якасьці намесьніка амбасадара ў 2000‐2001 гг. Цяпер ён увесь свой час прысьвячае фатаграфіі. Пэрсанальныя выставы прайшлі ў Вашынгтоне (1997), Анкары (2000, 2002, 2003, 2005), Гародні (2008), Паставах (2008) і ў ААН у Ню-Ёрку супольна са Сталым прадстаўніцтвам Беларусі ў ААН. Ён таксама ўдзельнічаў у трох супольных выставах у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2006-2007) і перадаў сэрыю фатаздымкаў амбасадзе Беларусі ў Анкары для доўгатэрміновага карыстаньня.